У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Лют 2019

Гагіеў: "Раўбічы" гатовы да "Гонкі легенд" і ЧЕ па біятлоне

Гагіеў:

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі спартыўны комплекс "Раўбічы" гатовы да правядзення біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" і чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Аб гэтым сёння заявіў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спартыўны комплекс добра зарэкамендаваў сябе ў час турніру "Снежны снайпер". Спадзяёмся, што маючы адбыцца форум пакіне станоўчыя эмоцыі ў атлетаў і гледачоў. Работа па падрыхтоўцы да спаборніцтваў вядзецца пастаянна. Мы дадаткова ўстанавілі дзве трыбуны на 1,5 тыс. чалавек да фестывалю "Гонка легенд" і чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Будзе арганізавана дастаўка гледачоў у "Раўбічы", выдзелены дадатковыя месцы на стаянцы. Комплекс знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці", - расказаў Аляксандр Гагіеў.

Ён таксама дадаў, што ёсць цяжкасці з-за ўмоў надвор'я, у прыватнасці, спартсменам, якія будуць стартаваць апошнімі, будзе цяжэй з-за адлігі на трасе.

"Гонка легенд" пройдзе ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" 18 лютага. У стартах прымуць удзел 20 вядомых біятланістаў, якія дабіваліся значных перамог у сваёй спартыўнай кар'еры. Там жа з 18 па 24 лютага пройдзе адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску