У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліп 2016

Гагіеў: Беларускія атлеты перад Алімпіядай прайшлі тэсціраванне ў лабараторыях Варшавы і Дрэздэна

Гагіеў: Беларускія атлеты перад Алімпіядай прайшлі тэсціраванне ў лабараторыях Варшавы і Дрэздэна

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты перад стартам на XXXI Алімпійскіх гульнях прайшлі тэсціраванне ў антыдопінгавых лабараторыях Варшавы і Лондана. Аб гэтым расказаў у праграме "Контуры" ў эфіры тэлеканала АНТ першы намеснік міністра спорту і турызму, шэф місіі беларускай дэлегацыі ў Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандр Гагіеў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў аднаго з кіраўнікоў спартыўнага ведамства, Беларусь актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі антыдопінгавымі арганізацыямі і прытрымліваецца пазіцыі за чысты спорт. "Усе пробы, якія былі ўзяты ў ходзе падрыхтоўкі да маючых адбыцца Гульняў у Рыа, былі правераны ў лабараторыях Варшавы і Дрэздэна. Гэта нятанная забава", - расказаў першы намеснік міністра.

Аляксандр Гагіеў, каменціруючы сітуацыю з адхіленнем мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, падкрэсліў, што Мінспорту і турызму і НАК актыўна ўдзельнічаюць у працэсе, каб даказаць невінаватасць атлетаў. "Будзем змагацца за кожнага спартсмена да апошняга дня. У сітуацыі з веслярамі не да канца зразумела, на чым грунтавалася рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ аб адхіленнні беларусаў ад Гульняў. Дакладных доказаў прадстаўлена не было. Усё з нейкіх слоў і меркаванняў. Больш як два з палавінай месяцы, пасля таго як упершыню былі выстаўлены прэтэнзіі да нашых весляроў, была цішыня", - адзначыў Аляксандр Гагіеў.

Як раней паведамлялася, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт накіруюць 18 ліпеня пакет дакументаў у спартыўны арбітражны суд у Лазане, каб аспрэчыць рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ аб гадавой дыскваліфікацыі беларускіх весляроў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску