26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя прапануе ў бліжэйшыя пяць гадоў падвоіць тавараабарот з Беларуссю. Аб гэтым сёння журналістам заявіў дзяржаўны сакратар пры міністры Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Батыст Лемуан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер беларуска-французскі тавараабарот складае прыкладна $350 млн. Наша задача - падвоіць яго на працягу пяці гадоў", - сказаў Жан-Батыст Лемуан. Паводле яго слоў, перспектыўнымі сферамі супрацоўніцтва могуць стаць сельская гаспадарка, страхаванне, транспарт, пастаўкі абсталявання і тэхнікі.
У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка адзначыў, што падтрымлівае такую мэту французскага боку. Ён таксама выказаў надзею, што тавараабарот у памеры $700 млн будзе дасягнуты раней, чым праз 5 гадоў.