Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Feb 2013

Франсуа Аланд падтрымлівае неабходнасць актывізацыі эканамічнах адносін з Беларуссю

Франсуа Аланд падтрымлівае неабходнасць актывізацыі эканамічнах адносін з Беларуссю

25 лютага, Парыж /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падтрымлівае неабходнасць актывізацыі эканамічных адносін з Беларуссю. За такі падыход ён выказаўся 22 лютага ў гутарцы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўручэння даверчых грамат прайшла ў Елісейскім палацы. Каля палаца замежных паслоў вітала Рэспубліканская гвардыя Францыі. Аркестр гвардыі выканаў ваенны марш у гонар новаакрэдытуемых у Парыжы паслоў.

У гутарцы з Паўлам Латушкам Франсуа Аланд выказаўся за актывізацыю эканамічных адносін паміж Францыяй і Беларуссю, станоўча адзначыўшы намаганні беларускага боку ў гэтым напрамку.

Пасол Беларусі ў сваю чаргу падкрэсліў, што ў якасці прыярытэтаў сваёй дыпламатычнай дзейнасці ў Францыі бачыць садзейнічанне актывізацыі гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццё сувязей у галіне культуры. Павел Латушка адзначыў, што сённяшні ўзровень беларуска-французскага эканамічнага супрацоўніцтва не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў, што Беларусь гістарычна належыць да адзінай агульнаеўрапейскай прасторы, беларуская культура з'яўляецца часткай еўрапейскай і ўнесла значны ўклад у яе развіццё. Беларусь і Францыю аб'ядноўвае таксама тое, што на беларускай зямлі нарадзіліся Марк Шагал, Хаім Суцін, Адам Міцкевіч, Іосіф Цадкін, іншыя славутыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культур Беларусі і Францыі, а таксама еўрапейскай.

У якасці памятнага падарунка Прэзідэнту Францыі быў перададзены твор сучаснага беларускага мастака з Віцебска Алега Скавародкі "Прагулка". Творчасць віцебскага мастака - прадаўжэнне развіцця сусветна вядомай віцебскай школы жывапісу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі