У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Лют 2018

Форум у Мінску па МУР прызначаны садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці - Макей

Форум у Мінску па МУР прызначаны садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці - Макей

21 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Форум у Мінску па Мэтах устойлівага развіцця прызначаны садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы сёння на Рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па МУР краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што беларуская ідэя правесці сустрэчу высокіх прадстаўнікоў краін рэгіёна, якія арганізуюць работу ў сферы ўстойлівага развіцця, стала вынікам асэнсавання неабходнасці стварэння міжнароднага механізма, які дае магчымасць эфектыўна каардынаваць дзеянні дзяржаў на гэтым напрамку.

Як падкрэсліў міністр, Беларусь ніколі не была толькі наглядальнікам міжнародных намаганняў у галіне развіцця. У свой час беларускі бок сумесна з партнёрамі распрацоўваў канцэпцыю ўстойлівага развіцця, напаўняў ідэямі і зместам Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

У Беларусі першарадная ўвага ўдзяляецца сацыяльна-эканамічным пытанням, якія знаходзяцца ў Парадку дня-2030. У прыватнасці, урадам прынята каля 20 дзяржаўных праграм. У ліку прыярытэтаў - занятасць насельніцтва, будаўніцтва жылля ў рэгіёнах, падтрымка найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва, ахова навакольнага асяроддзя. Дасягнуты поспехі ў выкараненні беднасці і вырашэнні праблем малазабяспечанасці. Беларусь таксама адной з першых у рэгіёне далучылася да Парыжскага кліматычнага пагаднення. Беларусь мае намер актыўна развіваць электрычны транспарт, што дасць магчымасць істотна палепшыць якасць паветра ў гарадах.

Міністр замежных спраў выказаў перакананасць, што ў перспектыве Беларусь будзе актывізаваць работу па ўсіх напрамках устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс