У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліп 2016

Фінберг: "Славянскі базар" - адзіны фестываль з жывой музыкай аркестра, і гэта наша гордасць

Фінберг:

14 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. "Славянскі базар у Віцебску" - адзіны фестываль, дзе гучыць жывы гук аркестра, і гэтым трэба ганарыцца, заявіў сёння ў час урачыстага адкрыцця на Плошчы лаўрэатаў прэміі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" зоркі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра яго кіраўнік народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час бяжыць так хутка. Я помню, як сваімі крокамі вымяраў, якая будзе сцэна Летняга амфітэатра. А яна ўжо шмат гадоў выдатна працуе і з'яўляецца сцэнай лепшага фестывалю ў Еўропе. Мы павінны ганарыцца гэтым. Павінны ведаць, што гэта адзіны фестываль, дзе гучыць жывы гук з аркестрам. Гэта не так проста. Цяпер прыехалі канкурсанты з 21 краіны, у нас з імі ішлі рэпетыцыі ў Мінску. Вы чулі б іх захапленні. Яны ганарацца, што ім выпаў такі шанц. Мы выхавалі тут, у Віцебску, мноства цікавых выканаўцаў - гэта наша перамога", - адзначыў Міхаіл Фінберг.

Ён расказаў, што прыняў рашэнне першую праграму аркестра пасля невялікага адпачынку назваць проста - "Зорка". Гэта праграма будзе прысвечана музыкантам калектыву - тым, хто ўжо адзін, два дзясяткі гадоў і больш плячо ў плячо працуе з маэстра. "Я шчаслівы, таму што зорка - гэта прызнанне ўсяго калектыву. Я ніколі аб узнагародах не думаю, а проста працую. Мы і далей будзем рабіць усё, каб Беларусь ведалі ва ўсім свеце праз наш аркестр, і будзем папулярызаваць высокае выканальніцкае майстэрства", - падкрэсліў Міхаіл Фінберг.

Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была адкрыта адразу пасля маляўнічага святочнага шэсця і ўзняцця сцяга фестывалю. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга за многія гады стаў своеасаблівым брэндам "Славянскага базару".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску