Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2013

Фёдар Лісіца: У Беларусі паляванне неабходна выводзіць на новы культурны ўзровень

Фёдар Лісіца: У Беларусі паляванне неабходна выводзіць на новы культурны ўзровень

1 сакавіка, Мінск /Ганна Кацікава - БЕЛТА/. У Беларусі паляванне неабходна выводзіць на новы культурны ўзровень. Такое меркаванне выказаў 28 лютага журналістам першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, цяпер у Беларусі ідзе актыўнае нарошчванне замежнага паляўнічага турызму, але прывілеі ўсё ж застаюцца за беларускімі паляўнічымі.

"Замежны паляўнічы турызм прыносіць нядрэнны даход беларускай паляўнічай гаспадарцы. Наведваючы ў час адпачынку краіну, замежныя грамадзяне могуць не толькі ўбачыць умовы нашага жыцця, але і даведацца, якія паслугі Беларусь гатова ім прадаставіць. Больш таго, некаторыя іншаземцы едуць як турысты, але разам з тым ацэньваюць патэнцыял Беларусі, глядзяць, ці можна ў нашу краіну ўкладваць інвестыцыі, ці будзе гэта прыбытковым, - адзначыў Фёдар Лісіца. - Ад нас залежыць, як мы прадставім сваю краіну".

У сувязі з гэтым паляванне трэба выводзіць на новы ўзровень, найперш павышаючы яго культуру. "За мяжой паляванне даўно праводзіцца з вельмі глыбокімі традыцыямі. Сутнасць яго не проста ў здабычы звера - важны сам рытуал, працэс, сустрэчы паляўнічых. У нас у гэтым ёсць прабел, але, я думаю, мы яго ліквідуем", - сказаў першы намеснік міністра.

Гаворачы аб будаўніцтве паляўнічых комплексаў у Беларусі, прадстаўнік Мінлясгаса адзначыў, што ў гэтым плане ідзе перавыкананне праграмы. У развіцці экалагічнага турызму ведамства падышло з навуковага пункту гледжання і прыцягнула да распрацоўкі праекта экалагічных сцежак Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук.

Фёдар Лісіца таксама расказаў, што ў Беларусі актыўна развіваецца фотапаляванне. У паляўнічых гаспадарках будуюцца спецыяльныя вышкі для фотааматараў. Такой паслугай ужо цяпер можна карыстацца ў Налібоцкай пушчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі