У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Врс 2016

Фазель: ІІХФ сур'ёзна разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі ЧС па хакеі ў 2021 або 2022 годзе

Фазель: ІІХФ сур'ёзна разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі ЧС па хакеі ў 2021 або 2022 годзе

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) сур'ёзна разглядае магчымасць правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 або 2022 годзе. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сур'ёзна разглядаем магчымасць правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 або 2022 годзе", - сказаў Рэнэ Фазель і адзначыў, што, нягледзячы на не зусім удачнае выступленне беларускай каманды на гульнях алімпійскай кваліфікацыі-2018, у хакеістаў ёсць усе шанцы, каб падрыхтавацца да будучых чэмпіянатаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова прыняць буйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы. "Як я абяцаў раней, гэта будзе лепшы чэмпіянат свету, таму што ў нас для гэтага ўсё ёсць. Калі мы да мінулага чэмпіянату ўсё будавалі і стваралі, то сёння для таго, каб прыняць лепшых майстроў гэтага віду спорту, усё неабходнае ёсць. І калі будзе прынята такое рашэнне, мы дастойна правядзём гэты чэмпіянат свету", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску