У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліп 2016

ЕС плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі

ЕС плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі

28 ліпеня, Мінск /Надзея Буката - БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы падпісваем пагадненне з Еўрасаюзам аб супрацоўніцтве ў галіне паляпшэння якасці паветра і кіравання навакольным асяроддзем, якое прадугледжвае выдзяленне ў бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы. У ім прадугледжаны такія аспекты, як прымяненне сучасных тэхналогій, пашырэнне экалагічнага турызму, пытанні, звязаныя з перапрацоўкай адходаў, выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца, ветру)", - расказаў Андрэй Каўхута.

ЕС плануе выдзеліць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў БеларусіМіністр адзначыў, што гэты напрамак супрацоўніцтва Беларусі і ЕС выражаецца не толькі ў выдзяленні значных па аб'ёме сродкаў, але і ў прадастаўленні сучаснага абсталявання і тэхналогій.

Паводле слоў Андрэя Каўхуты, акрамя сродкаў, што выдзяляюцца ЕС, шырока прымяняюцца і сродкі мясцовых бюджэтаў, прадпрыемстваў, на якіх рэалізуюцца праекты. Ён дадаў, што ініцыятыва Еўрапейскага саюза ў гэтых напрамках падтрымліваецца на месцах, дзе прадаўжаюцца працэсы, што забяспечваюць паляпшэнне навакольнага асяроддзя і якасці жыцця насельніцтва.

У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла, што супрацоўніцтва - гэта заўсёды работа на роўных. "Гэта праграма прадугледжвае як узаемадзеянне паміж экспертамі - еўрапейскімі і беларускімі - для абмену вопытам, так і пастаўкі абсталявання на суму амаль 7 млн еўра, у тым ліку мабільных і стацыянарных станцый, для маніторынгу забруджвання паветра", - расказала яна.

Андрэа Віктарын таксама растлумачыла, што забруджванне паветра не ведае межаў і таму ЕС зацікаўлены ў ажыццяўленні гэтай праграмы на карысць жыхароў Беларусі і суседніх з ёй краін.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што многія сумесныя праекты ўжо рэалізаваны. "З дапамогай ЕС пабудаваны смеццеперапрацоўчыя заводы ў Кобрыне, Мастах, што дало магчымасць павялічыць у два разы перапрацоўку адходаў, якія з'яўляюцца другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Гэта і стварэнне гадавальніка глушцоў і цецерукоў у Налібоцкай пушчы, што з'яўляецца вельмі важным для захавання біяразнастайнасці, і 16 праектаў, якія рэалізуюцца ў рэгіёнах Беларусі", - расказаў ён. Паводле слоў Андрэя Каўхуты, супрацоўніцтва краіны і Еўрасаюза прадугледжвае як узаемадзеянне на дзяржаўным узроўні для вырашэння буйных задач, так і на рэгіянальным, калі сродкі ЕС выкарыстоўваюцца для ўмацавання аховы навакольнага асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску