Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Лют 2015

ЕС чакае станоўчых вынікаў ад сустрэчы ў "нармандскім фармаце" па Украіне

11 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз чакае ад сустрэчы ў "нармандскім фармаце" па Украіне, якая павінна адбыцца ў Мінску 11 лютага, станоўчых вынікаў. Аб гэтым заявіў 10 лютага журналістам Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Рудольф Рышар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзем спадзявацца на плённую працу, а таксама на тое, што гэта сустрэча дасць станоўчыя вынікі, - сказаў Рудольф Рышар. - Вайну ў любым выпадку трэба спыніць".

Для гэтага, паводле слоў часовага паверанага, неабходна, каб усе ўдзельнікі сустрэчы былі да гэтага гатовы. "Я думаю, гэта гатоўнасць наспела, - адзначыў Рудольф Рышар. - І наспела яна дзякуючы вельмі значнаму ўключэнню і намаганням прэзідэнта Францыі і канцлера Германіі з падтрымкай Еўрапейскага саюза, якія з'ездзілі ва Украіну, у Расію, каб сустрэцца з рознымі бакамі".

У цэлым жа Еўрасаюз станоўча ацэньвае і ролю Беларусі ў працэсе ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. "Мы бачым, што Мінск аказаўся зручным месцам і для сустрэчы ў "нармандскім фармаце", - канстатаваў Рудольф Рышар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі