У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліс 2016

Эрдаган: Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў

Эрдаган: Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў

11 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у час цырымоніі адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі з'яўляемся сведкамі сапраўды гістарычнага моманту - прысутнічаем на цырымоніі адкрыцця мінскай мячэці, будаўніцтва якой было завершана пры садзейнічанні фонду Упраўлення па справах рэлігіі Турэцкай Рэспублікі", - адзначыў Рэджэп Таіп Эрдаган, звяртаючыся да гасцей. Ён выказаў радасць у сувязі з тым, што адкрыццё такога значнага аб'екта яму давялося ажыццявіць з дарагім сябрам і калегам - Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Асабіста ад сябе і ад імя свайго народа ўдзячны ўсім, хто мае дачыненне да будаўніцтва мячэці і яе адкрыцця. Яна ў тым ліку стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў", - перакананы Рэджэп Таіп Эрдаган.

Ён таксама выказаў удзячнасць беларускаму боку за добрыя адносіны да мусульман, якія пражываюць на яго тэрыторыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс