Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Nov 2016

Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах

Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах. Аб гэтым ён заявіў журналістам сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі свайго прыезду ў Мінск, турэцкі лідар ацаніў як плённыя праведзеныя перагаворы на вышэйшым узроўні. "Гэта сустрэча мае вялікае значэнне, і яна была вельмі эфектыўнай, - лічыць Рэджэп Таіп Эрдаган. - Па выніках перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам было падпісана 9 двухбаковых дакументаў па розных напрамках. Акрамя таго, была дадзена ацэнка нашым адносінам у розных напрамках".

Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінахПрэзідэнт Турцыі асаблівую ўвагу звярнуў на пастаўленую задачу па дасягненні ўзаемнага тавараабароту ў аб'ёме $1 млрд. "Нам гэта, несумненна, удасца", - перакананы Прэзідэнт Турцыі.

Ён таксама сказаў, што, акрамя ўжо вызначаных на перспектыву новых напрамкаў супрацоўніцтва, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу і актывізаваць кантакты ў фінансавай і банкаўскай сферах, аж да магчымасці гандлю ў нацыянальных валютах.

Акрамя таго, турэцкі лідар назваў важным намечанае на пачатак 2017 года пасяджэнне змешанай беларуска-турэцкай гандлёва-эканамічнай камісіі, дзе трэба будзе канкрэтызаваць дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці.Эрдаган назваў свой візіт у Мінск паваротным момантам у беларуска-турэцкіх адносінах

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі