У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Чэр 2019

Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч

Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні значна ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Ермаловіч адзначыў два значныя эфекты для беларускай эканомікі ад Еўрапейскіх гульняў. Іміджавы, на думку міністра, найбольш важны. Краіна адкрываецца для шырокага кола знешніх інвестараў. "З пункту гледжання рэалізацыі знешнеэканамічнай палітыкі гэта складана ацаніць у грашах. Гэта значна пашырае інвестыцыйную прывабнасць краіны", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, паводле слоў міністра, дзякуючы Гульням бюджэт эканоміць значныя рэсурсы на папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Яшчэ адзін эфект ад Еўрапейскіх гульняў звязаны з павелічэннем тавараабароту ў Мінску, ростам даходаў ад турызму. Ацаніць яго можна будзе пазней, калі будзе гатова адпаведная статыстыка.

Усяго на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2017-2019 гадах зрасходавана амаль Br540 млн, пры гэтым бюджэтныя сродкі складаюць амаль палавіну - Br266 млн. За кошт бюджэту мадэрнізаваны, адрамантаваны і аснашчаны 12 буйнейшых спартыўных аб'ектаў, абноўлены інтэрнаты Студэнцкай вёскі, закуплена медыцынскае і іншае абсталяванне для сацыяльнай сферы. Значна ўмацавалася матэрыяльная база бюджэтных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс