У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Кст 2016

Еўрапейская супольнасць высока цэніць узровень развіцця спорту ў Беларусі

Еўрапейская супольнасць высока цэніць узровень развіцця спорту ў Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская супольнасць высока цэніць узровень развіцця спорту ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння генеральны сакратар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Рафаэле Паньёцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рабочая група па падрыхтоўцы 45-й Генеральнай асамблеі ЕАК знаходзіцца ў Мінску ўжо некалькі дзён. "У вачах еўрапейскай супольнасці Беларусь - краіна, дзе спорт развіваецца найбольш дынамічна. У бліжэйшыя тры дні ў Мінску пройдзе шэраг неардынарных падзей, будуць абмеркаваны важныя пытанні развіцця алімпійскага руху. Таксама асаблівая ўвага будзе ўдзелена святкаванню 25-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У 2011 годзе я прымаў удзел у пасяджэнні выканкама ЕАК, аднак упершыню знаходжуся ў новым будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта, ён цудоўны. Для нашай вялікай сям'і алімпійскага руху вялікае шчасце, што кіраўнік беларускай дзяржавы з'яўляецца таксама і прэзідэнтам НАК. Гэта дае магчымасць развівацца спорту ў Беларусі вельмі хутка. Важна, што ёсць прагрэс у выніках на міжнароднай арэне. Упэўнены, пасля правядзення Генасамблеі аўтарытэт вашай краіны ў спартыўным свеце яшчэ больш вырасце", - расказаў Рафаэле Паньёцы.

Еўрапейская супольнасць высока цэніць узровень развіцця спорту ў Беларусі - генеральны сакратар ЕАКАдзін з кіраўнікоў ЕАК адказаў і на пытанне журналістаў аб тэрмінах вызначэння сталіцы другіх Еўрапейскіх гульняў. "У бягучым месяцы вырашэнне гэтага пытання значна рушыла наперад. Раней планавалі арганізаваць спартыўны форум у Нідэрландах, але галандцы адмовіліся па фінансавых прычынах. Была дамоўленасць з Расіяй, але пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа вымушаны змяніць свае планы. Спадзяёмся, праз некалькі тыдняў ЕАК аб'явіць сталіцу другіх Еўрапейскіх гульняў", - адзначыў генеральны сакратар.

Ён таксама расказаў, што ў час работы асамблеі ў Мінску адбудзецца ўручэнне прэміі імя Пятра Нуроўскага "Лепшы еўрапейскі малады спартсмен", сярод прэтэндэнтаў на яе атрыманне ёсць і прадстаўнік Беларусі. "Гэта прэмія ўручаецца кожны год на працягу апошніх 10 гадоў у дзвюх катэгорыях: па зімовых і летніх відах спорту", - адзначыў Рафаэле Паньёцы. Уручэнне прэміі адбудзецца 21 кастрычніка ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа".

Права на правядзенне 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Мінск атрымаў год таму ў Празе, апярэдзіўшы Ерэван і сталіцу Мальты г. Валета. З 20 па 22 кастрычніка ў Мінску ў рабоце Генасамблеі прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх 50 еўрапейскіх Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску