У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Жнв 2015

Эквадор робіць стаўку на беларускія тэхналогіі і веды

Эквадор робіць стаўку на беларускія тэхналогіі і веды

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадор робіць стаўку на беларускія тэхналогіі і веды, заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла пасля цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 206-й гадавіны Дня Незалежнасці Эквадора ў парку імя Сімона Балівара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску будзе падпісана першае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы навукі і адукацыі паміж Сакратарыятам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Эквадора і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Такім чынам, мы робім стаўку на беларускія тэхналогіі і веды", - сказаў кіраўнік дыпмісіі. Дыпламат таксама зрабіў акцэнт на тым, што Беларусь і Эквадор маюць сумесныя праекты ў нафтагазавай галіне і транспартнай сферы.

Эквадор робіць стаўку на беларускія тэхналогіі і ведыАкрамя таго, пасол нагадаў, што ў кастрычніку 2013 года прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа Дэльгада наведваў Беларусь з афіцыйным візітам. Менавіта тады абодва бакі прынялі рашэнне аб адкрыцці пасольстваў. "З таго часу дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі выйшлі на больш высокі ўзровень", - адзначыў Карлас Ларэа Давіла.

Сёння ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі, у тым ліку Міністэрства абароны і Мінгарвыканкама, ВНУ, грамадскіх арганізацый, а таксама замежныя дыпламаты.Эквадор робіць стаўку на беларускія тэхналогіі і веды

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс