У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2020

Эксперты СААЗ у час візіту ў Беларусь былі здзіўлены адкрытасці краіны - Качанава

Эксперты СААЗ у час візіту ў Беларусь былі здзіўлены адкрытасці краіны - Качанава
Фота Reuters

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў час візіту ў Беларусь былі здзіўлены адкрытасці з боку дзяржавы. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер верхняй палаты парламента нагадала, што прадстаўнікі СААЗ наведалі Беларусь па запрашэнні кіраўніка дзяржавы. "Калі мы ўбачылі, што ў краіне ёсць тыя, якія сумняваюцца, якія крытыкуюць тое, што адбываецца, было прынята такое рашэнне. Сапраўды, нямногія краіны магу пахваліцца тым, што запрасілі да сябе Сусветную арганізацыю аховы здароўя, каб высветліць, наколькі эфектыўна працуе сістэма аховы здароўя і што адбываецца ў краіне, - адзначыла Наталля Качанава. - Вядома, яны былі здзіўлены адкрытасці. Яны атрымалі доступ да тых даных, якія хацелі ўбачыць".

Яна звярнула ўвагу, што эксперты СААЗ наведалі тыя медыцынскія ўстановы, у якіх і планавалі пабываць. І пасля яны былі ўдзячны адкрытасці з боку дзяржавы і магчымасці ўбачыць усё, што было запланавана. "Эксперты выказалі словы ўдзячнасці і падзякі нашым работнікам сістэмы аховы здароўя. Яны сказалі, што работа выбудавана дакладна, зладжана, і на гэтым этапе яна абсалютна правільная і вывераная. Яны абагульнілі тое, што ўбачылі ў Беларусі, і палічылі, што гэты вопыт можа быць выкарыстаны ў іншых краінах. Да гэтага эксперты наведвалі Кітай, Іспанію - тыя краіны, дзе гэта эпідэмія разгортвалася даволі сур'ёзна", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, міжнародныя эксперты таксама станоўча ацанілі перапрафіляванне вытворчасцей у Беларусі для патрэб сістэмы аховы здароўя.

"У нас было ўсё падлічана. Ніхто нічога не рабіў спантанна, - падкрэсліла яна. - Гэта, можа, некаму здавалася, што ў краіне нічога не адбываецца, і мы проста плывём па цячэнні. Але эксперты сказалі: мы не разумеем, чаму так многа робіцца ў вашай краіне і так мала вы аб гэтым гаворыце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс