У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Май 2019

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Кітай за два гады вырас у 15 разоў - Улаховіч

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Кітай за два гады вырас у 15 разоў - Улаховіч

3 мая, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Экспартныя пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку за два гады павялічыліся з Br10 млн да больш як Br150 млн. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у час інвестыцыйнага форуму для прадпрыемстваў Беларусі і Кітая, які прайшоў у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узаемаадносіны паміж нашымі краінамі ў галіне гандлю і эканомікі развіваюцца вельмі дынамічна. Расце тавараабарот. Для нас вельмі прыемна, што расце беларускі экспарт, - адзначыў Уладзімір Улаховіч. - Так, толькі на працягу двух апошніх гадоў пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі з Br10 млн выраслі больш як да Br150 млн. Мы ўдзячны нашым кітайскім партнёрам за тое, што атрымалі падтрымку ў гэтым пытанні, і ў рамках нядаўняга візіту кіраўніка нашай дзяржавы яшчэ неалькі беларускіх прадпрыемстваў атрымалі магчымасць пастаўляць высакаякасную беларускую харчовую прадукцыю на кітайскі рынак. Гэта ўмацоўвае наша ўзаемадзеянне".

У цэлым, паводле слоў кіраўніка БелГПП, на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай дзякуючы актыўнай і канструктыўнай пазіцыі лідараў дзвюх дзяржаў склаліся адносіны сапраўды давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Сёння Кітайская Народная Рэспубліка - важнейшы эканамічны актар на глабальным рынку. Дзякуючы Кітаю міжнародныя эканамічныя адносіны схіляюцца ў бок адкрытасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, у бок таго, каб пераадольваць надуманыя штучныя бар'еры. Мы ў Беларусі высока цэнім гэту пазіцыю Кітайскай Народнай Рэспублікі", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Што датычыцца непасрэдна Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, то супрацоўніцва з кітайскімі партнёрамі, паводле яго слоў, заўсёды было вялікім прыярытэтам. "Мы маем пагадненні з усімі асноўнымі дзелавымі асацыяцыямі Кітайскай Народнай Рэспублікі, Міжнародным камітэтам па знешнім гандлі, з рэгіянальнымі асацыяцыямі, Міжнароднай гандлёвай палатай прыватнага сектара КНР і высока цэнім гэта супрацоўніцтва. Ва ўсіх нашых рэгіянальных аддзяленняў ёсць партнёры ў правінцыях Кітая", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Сёння ў Мінску прайшоў інвестыцыйны форум для прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Беларусі і Кітая ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". З беларускага боку арганізатарам выступілі ТАА "Брэміна Груп" і Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, з кітайскага - Канфедэрацыя кітайскіх прадпрымальнікаў-рээмігрантаў. Мэта мерапрыемства - азнаямленне з інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі, прэзентацыя інвестыцыйных праектаў, устанаўленне дзелавых кантактаў з паспяховымі прадстаўнікамі кітайскага бізнесу, умацаванне эканамічных сувязей з Кітайскай Народнай Рэспублікай, далейшае развіццё ініцыятывы "Пояс і шлях". Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі амаль 30 кітайскіх кампаній, сярод якіх Shimao Group - вядомы аператар нерухомай маёмасці, які базіруецца ў Ганконгу і Шанхаі, а таксама Golden Wheel Group, што займаецца вытворчасцю веласіпедаў. У цэлым жа ў склад кітайскай дэлегацыі ўвайшлі кампаніі, якія прадстаўляюць розныя галіны: адукацыю, бія- і смарт-тэхналогіі, турызм, машынабудаванне. Таксама прадстаўлены кампаніі па кіраванні індустрыяльнымі і навукова-тэхнічнымі паркамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску