У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2019

Экс-прэзідэнт Харватыі: беларуская ІТ-сфера - прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету

Экс-прэзідэнт Харватыі: беларуская ІТ-сфера - прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт развіцця IT-сферы - гэта прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету. Такое меркаванне выказаў журналістам экс-прэзідэнт Харватыі Сцяпан Месіч на бізнес-сустрэчы ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі ўражаны тым прыкладам, які ўбачыў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету. Нам ёсць чаму павучыцца ў вас, і мне вельмі хацелася б, каб харвацкія фірмы супрацоўнічалі з фірмамі ў Беларусі", - адзначыў Сцяпан Месіч, гаворачы пра свае ўражанні ад наведвання Парка высокіх тэхналогій.

Харвацкая дэлегацыя, якая знаходзіцца гэтымі днямі ў Мінску, будзе вывучаць магчымасці супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў IT-сферы. "Нам цікавыя тэмы развіцця нашых краін, як нам супрацоўнічаць і развіваць эканоміку", - дадаў ён.

У праграме візіту экс-прэзідэнта Харватыі таксама ўдзел у форуме "Мінскага дыялогу". "У сваёй прамове я буду гаварыць пра бяспеку ў Еўропе і свеце і сённяшнія праблемы. Чакаю, што на форуме будуць закрануты тэмы, якія мяне цікавяць. Свет сёння вельмі неспакойны, многія рэчы навязваюцца, ёсць санкцыі", - сказаў Сцяпан Месіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс