Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2015

Экерт: Чэхія зацікаўлена ў прамысловай кааперацыі з Беларуссю

17 верасня, Столінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Чэхія зацікаўлена ў прамысловай кааперацыі з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мілана Экерта, Чэхія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў многіх сферах - перш за ўсё энергетыцы, сельскай гаспадарцы, лагістыцы. Акрамя таго, Чэхіі цікавы праект па будаўніцтве трэцяй лініі метро ў Мінску. Гэта краіна таксама з'яўляецца адным з буйных пастаўшчыкоў абсталявання для мадэрнізацыі многіх беларускіх прамысловых гігантаў, і гэта вельмі адказная місія для чэшскіх вытворцаў, адзначыў пасол. "Беларусь вельмі прывабная для чэшскіх бізнесменаў, тут добрыя ўмовы для экспартнага фінансавання і для экспартнага страхавання", - дадаў ён.

Мілан Экерт звярнуў увагу, што Беларусь адкрывае для еўрапейскіх партнёраў шлях на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. "Мы павінны выкарыстаць гэты факт з выгадай як для Чэхіі, так і для Беларусі", - лічыць ён.

У сваю чаргу пасол Беларусі ў Чэхіі Валерый Курдзюкоў выказаў меркаванне, што Беларусь і Чэхія маюць значны патэнцыял для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту. У 2014 годзе гэты паказчык складаў $540 млн.

Сёння ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці на базе ААТ "Торфапрадпрыемства Глінка" адкрыўся новы завод па вытворчасці тарфяных субстратаў. У якасці замежнага інвестара выступіла чэшская кампанія Raselina. Згодна з інвестыцыйным праектам, узведзены будынак цэха і адпаведная інфраструктура, устаноўлена лінія сепарацыі торфу, лініі ўпакоўкі торфу і тарфяных субстратаў у Big Bale (агульнасусветны стандарт упакоўкі торфу) і мяшкі рознага аб'ёму. Тэхналагічнае абсталяванне для новай вытворчасці з высокім узроўнем аўтаматызацыі закуплена ў Італіі, Чэхіі і Эстоніі. Будаўніцтва завода было адным з мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Торф" на 2008-2010 гады і на перыяд да 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс