У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Снж 2016

Еўдачэнка: Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах

Еўдачэнка: Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах. Аб гэтым сёння заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Казахстанскаму шляху незалежнага развіцця - 25 гадоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За гады незалежнасці Беларусь і Казахстан шматразова пацвердзілі сваю зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседскіх, партнёрскіх, дружалюбных адносін і сваё імкненне да развіцця супрацоўніцтва ў самых розных галінах", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Дыпламат звярнуў увагу, што краіны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на пляцоўках розных міжнародных арганізацый. У ААН Казахстан з'яўляецца шматгадовым партнёрам Беларусі ў Групе сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Вырашаючы праблему з забруджанай тэрыторыяй Сяміпалацінскага выпрабавальнага ядзернага палігона, Казахстан актыўна падтрымлівае Беларусь у фармаце міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва.

Еўдачэнка: Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах"Беларусь шчыра рада таму, што да 25-годдзя незалежнасці Казахстан падышоў з уражальным поспехам у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, наяўнасцю дакладных стратэгічных арыенціраў па збалансаваным развіцці нацыянальнай эканомікі з акцэнтам на інавацыі і перадавыя тэхналогіі, на сучасныя кіраўніцкія рашэнні, - заявіў першы намеснік міністра. - Прыемна адзначыць, што, нягледзячы на тыя змяненні, якія адбыліся ў сусветнай палітыцы за апошні час, традыцыйна цесныя сувязі паміж беларускім і казахстанскім народамі, якія фарміраваліся на працягу стагоддзяў, і цяпер паспяхова развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады".

Паводле слоў Андрэя Еўдачэнкі, за гады незалежнасці Беларусь і Казахстан стварылі эфектыўныя двухбаковыя механізмы ўзаемадзеяння. Штогод праводзяцца пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, распрацавана і рэалізуецца дарожная карта развіцця ўзаемадзеяння. "У дакрызісны 2014 год тавараабарот паміж нашымі краінамі дасягнуў рэкорднай сумы $1,1 млрд. Нам трэба да гэтага імкнуцца зноў", - упэўнены ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс