VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Чэр 2018

ЕБРР у 2018 годзе зможа выйсці на рэкордны ўзровень гадавых інвестыцый у Беларусі - Алан Пію

ЕБРР у 2018 годзе зможа выйсці на рэкордны ўзровень гадавых інвестыцый у Беларусі - Алан Пію

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕБРР у 2018 годзе зможа выйсці на рэкордны ўзровень гадавых інвестыцый у Беларусі, адзначыў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію ў час сустрэчы з міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

"Віцэ-прэзідэнт ЕБРР Алан Пію адзначыў, што банк у бліжэйшы час настроены на сур'ёзную сумесную работу па падрыхтоўцы новых праектаў і пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва. Паводле папярэдніх ацэнак, ужо ў гэтым годзе ЕБРР зможа выйсці на рэкордны ўзровень гадавых інвестыцый у Беларусі", - расказалі ў прэс-службе.

Аб'ём гадавых інвестыцый ЕБРР у 2016 годзе склаў 124 млн еўра, у 2017 годзе - 163 млн еўра. Найбольшыя аб'ёмы інвестыцый ЕБРР адзначаны ў 2013-2014 гадах, калі яны складалі амаль 250 млн еўра штогод.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемадзеянне па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама магчымыя новыя сумесныя інвестыцыйныя праекты. Уладзімір Зіноўскі запэўніў прадстаўнікоў ЕБРР, што беларускі бок разглядае ЕБРР у якасці надзейнага партнёра, з якім мае намер і ў далейшым прадаўжаць канструктыўны дыялог і нарошчваць супрацоўніцтва", - адзначылі ў ведамстве.

Беларусь з'яўляецца членам ЕБРР з 1992 года. Агульны аб'ём фінансавых рэсурсаў, прадастаўленых ЕБРР з 1992 года па 2017-ы, згодна з фінансавай справаздачай банка за 2017 год, склаў 1,971 млрд еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход