У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліс 2018

ЕІБ плануе ў 2019 годзе інвесціраваць у Беларусь 260 млн еўра

ЕІБ плануе ў 2019 годзе інвесціраваць у Беларусь 260 млн еўра

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі інвестыцыйны банк плануе інвесціраваць у Беларусь 260 млн еўра ў 2019 годзе. Аб гэтым сёння журналістам пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў віцэ-прэзідэнт ЕІБ Аляксандр Стуб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць некаторыя планы на будучае (па рабоце з Беларуссю. - Заўвага БЕЛТА). Напрыклад, на наступны год мы плануем інвестыцыі ў памеры 260 млн еўра", - заявіў Аляксандр Стуб.

Паводле яго слоў, у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі размова ішла, перш за ўсё, аб фінансавым супрацоўніцтве паміж краінай і ЕІБ. "Учора мы падпісалі некалькі пагадненняў аб праектах у Беларусі на прадастаўленне крэдыту на агульную суму 160 млн еўра. Першы праект датычыцца ачышчальных збудаванняў, другі - прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Гэтыя праекты выгадныя як для Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, так і для народа Беларусі", - падкрэсліў віцэ-прэзідэнт банка.

На сустрэчы размова ішла пра будучыя сумесныя праекты, такія як рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М7, у сферах энергетыкі і муніцыпальных паслуг.

"Я чакаю плённага, карыснага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і нашым банкам", - сказаў ён.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта ЕІБ, на сустрэчы бакамі была таксама абмеркавана міжнародная палітычная абстаноўка. "Нашы думкі аб палітычнай сітуацыі ў свеце аказаліся вельмі падобныя. Мы абмяркоўвалі "Брэксіт", расстаноўку сіл і баланс паміж такімі ключавымі ігракамі, як Амерыка, Расія, Кітай", - расказаў Аляксандр Стуб.

На яго думку, Беларусь і Фінляндыя шмат у чым падобныя, у тым ліку тым, што мяжуюць з Расіяй. "Таму было цікава і важна даведацца, што ў нас шмат у чым супадаюць меркаванні", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, напярэдадні ЕІБ падпісаў з Беларуссю першыя пагадненні на 160 млн еўра. Гэтыя дакументы сталі практычнай рэалізацыяй рамачнага пагаднення Беларусі з банкам, заключанага ў 2017 годзе.

Дагавор аб фінансаванні паміж Беларуссю і ЕІБ прадугледжвае накіраванне сродкаў на рэканструкцыю Мінскай ачышчальнай станцыі. Суфінансаваць праект будзе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. Яшчэ два крэдытныя пагадненні заключаны з Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам, якія накіруюць гэтыя сродкі на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.

Для Беларусі ўяўляецца перспектыўным супрацоўніцтва з банкам таксама па такіх напрамках, як рэалізацыя інфраструктурных праектаў у сферы рэканструкцыі дарог, павышэнне эфектыўнасці энергакарыстання, правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, экалагізацыя вытворчасцей, лічбавая трансфармацыя. У час пашырэння дзейнасці ЕІБ у Беларусі разглядаецца варыянт адкрыцця офіса ў краіне.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк - дзяржаўная фінансава-крэдытная ўстанова Еўрасаюза, якая прадастаўляе доўгатэрміновае фінансаванне, тэхнічныя веды і вопыт для рэалізацыі абгрунтаваных і жыццяздольных праектаў не толькі ў Еўропе, але і за яе межамі. Уласнікамі банка выступаюць 28 дзяржаў - членаў ЕС. Паводле ацэнак міжнародных фінансавых інстытутаў, ЕІБ з'яўляецца буйнейшым шматбаковым крэдыторам і пазычальнікам у свеце. Штаб-кватэра банка размешчана ў Люксембургу, сетка банка налічвае больш за 40 мясцовых аддзяленняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс