Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Лют 2014

Дзякуючы фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае" Мінск становіцца цэнтрам сусветнай культуры

Дзякуючы фестывалю

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы правядзенню ІІІ Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае" Мінск становіцца цэнтрам сусветнай культуры. Такое меркаванне сёння на прэс-канферэнцыі выказаў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль пройдзе ў Беларусі з 18 па 28 лютага. "У гэтыя дні цэнтр сусветнай культуры перамяшчаецца ў Мінск - пачынаецца цудоўны надзвычай яркі фестываль па сваім унутраным напаўненні і змесце з удзелам вядучых майстроў сусветнага ўзроўню і маштабу", - сказаў намеснік міністра.

Геаграфія форуму паступова пашыраецца. У гэтым годзе акрамя Мінска, Гомеля і Магілёва на фестывальнай карце з'явіўся Віцебск.

Народны артыст СССР Уладзімір Співакоў падкрэсліў, што цяперашні фестываль не падобны на папярэдні. Ён адкрыецца ў Палацы Рэспублікі выступленнем народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага ў суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі. Паводле слоў Уладзіміра Співакова, канцэрт пры ўдзеле вядомага барытона - падзея не толькі для Мінска, але і для любой сцэны. "З Дзмітрыем нас звязвае даўняе сяброўства, разам выступалі ў Маскве, Амерыцы, Люксембургу", - дадаў маэстра.

Уладзімір Співакоў і Дзмітрый ХварастоўскіГаворачы аб праграме форуму, Уладзімір Співакоў звярнуў увагу на праекты "Час Баха" і "Час Чапліна". "Час Баха" - канцэрт, падрыхтаваны спецыяльна для Мінска - да гэтага яго некалькі разоў ігралі ў Францыі. Публіка пачуе духоўныя творы вялікага кампазітара - арыі для сапрана і суправаджальных інструментаў на духоўныя тэксты.

Па просьбах Гомеля і Магілёва ў абласныя цэнтры прывязуць музычны праект "Час Чапліна", які два гады таму пакарыў гледачоў у Вялікім тэатры Беларусі. Госці вечара акунуцца ў атмасферу нямога кіно 30-х гадоў. Аркестр пад кіраўніцтвам Співакова выканае ўласную музыку Чапліна да бессмяротнага фільма "Агні вялікага горада" па партытуры, рэканструяванай у 2004 годзе. Паводле слоў маэстра, такая музыка не старэе: яна звернута да чалавека і яго душы.

Уладзімір Співакоў і Дзмітрый Хварастоўскі ў МінскуУсяго ў праграме форуму восем канцэртаў. Перад публікай таксама выступяць вядучыя салісты тэатраў балета свету, якія пакажуць сваё майстэрства ў гала-канцэрце "Зоркі сусветнага балета". Урачыстае закрыццё пройдзе ў Белдзяржфілармоніі з удзелам зорак опернай сцэны - салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў Расіі Ганны Аглатавай, Васіля Герэлы і Алега Кулько.

Фестываль, які носіць імя вялікага музыканта сучаснасці, на працягу ўжо дзесяці гадоў з вялікім поспехам праходзіць у Маскве, а таксама ў французскім горадзе Кальмар. У Беларусі фестываль маэстра Співакова праводзіцца з 2010 года. Арганізатары - ТАА "Берын Арт Менеджмент" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Генеральны партнёр - ЗАТ "Альфа-банк".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі