У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліп 2015

Джарбусынава адзначыла асаблівую ролю Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі

Джарбусынава адзначыла асаблівую ролю Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік/каардынатар АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмі Мадзіна Джарбусынава адзначыла асаблівую ролю Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Аб гэтым яна заявіла сёння, выступаючы ў час міжнароднага семінара для прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Мадзіны Джарбусынавай, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць дзецям як найбольш неабароненым членам грамадства, таму што апошнім часам сярод ахвяр гандлю людзьмі назіраецца значны рост іх колькасці - 33 працэнты, згодна з апошняй справаздачай ААН. "Адбыўся рост колькасці ахвяр у параўнанні з папярэднім дакладам на 5 працэнтаў", - удакладніла яна. Улічваючы гэты факт, спецпрадстаўнік заклікала аб'яднаць намаганні краін - членаў арганізацыі ў барацьбе з гандлем людзьмі.

"Гэты падыход знайшоў разуменне ва ўсіх дзяржаў - членаў АБСЕ, у тым ліку ў беларускага ўрада, з якім мой офіс на працягу многіх гадоў супрацоўнічае ў гэтай сферы. Хачу падкрэсліць асаблівую ролю, якую адыграла Беларусь у распрацоўцы і прыняцці Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага пяць гадоў таму", - сказала Мадзіна Джарбусынава.

"Мы не павінны забываць, што гандляры людзьмі выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, і, на жаль, часта апярэджваюць нас, у сувязі з чым нам даводзіцца пастфактум вырашаць пытанні і праблемы, у якіх яны так умела працуюць", - сказала яна.

Мадзіна Джарбусынава таксама дадала, што трафікінг з'яўляецца высокадаходных відам злачыннасці. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, каля $150 млрд складае штогадовы даход гандляроў людзьмі. "І гэта далёка не поўная лічба, таму што гандаль людзьмі з'яўляецца высокалатэнтным злачынствам", - растлумачыла яна.

Семінар, які праходзіць у Мінску, з'яўляецца адным з ініцыіраваных беларускім бокам тэматычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі. Ён адзначаецца міжнароднай супольнасцю 30 ліпеня і прызначаны максімальна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы трафікінгу.

У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі кампетэнтных органаў Беларусі і яшчэ 15 дзяржаў - членаў Групы сяброў, аўтарытэтных міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці. У Групу сяброў, створаную ў ААН па ініцыятыве Беларусі для актывізацыі і ўмацавання глабальнай барацьбы з трафікінгам, сёння ўваходзяць 22 дзяржавы, якія падтрымалі пазіцыю рэспублікі аб неабходнасці кансалідацыі міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі.

У фокусе ўвагі прысутных сёння знаходзіцца тэма процідзеяння гандлю дзецьмі з мэтай сексуальнай і працоўнай эксплуатацыі, а таксама дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце.

Мерапрыемства арганізавана па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі ў кантэксце захавання правоў чалавека", які рэалізуецца Акадэміяй МУС сумесна з МУС, МЗС Беларусі, ПРААН і фінансуецца ўпраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Другі міжнародны семінар для прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, праходзіць 30-31 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс