Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2017

Дыпламаты: Вопыт Беларусі ў дасягненні МУР цікавы замежным краінам

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця цікавы замежным краінам. Аб гэтым сёння журналістам заявілі замежныя дыпламаты, якія прымаюць удзел у адкрытых парламенцкіх слуханнях на тэму "Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар падкрэсліў, што тэма, якая абмяркоўваецца сёння ў верхняй палаце беларускага парламента, вельмі важная для агульнай будучыні ўсіх краін свету. Пасол паведаміў, што на слуханнях разглядаецца, якімі павінны быць падыходы да дасягнення МУР. Свой вопыт прадставіць і нямецкі бок. У канцы студзеня - пачатку лютага ў Германіі чакаюць беларускую дэлегацыю. Візіт адбудзецца пры падтрымцы ААН і ПРААН.

У сваю чаргу кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі Клод Альтэрмат адзначыў, што сёння ўсім краінам свету важна задумацца, якім чынам ісці да дасягнення мэт, пастаўленых ААН. Дыпламат выказаў зацікаўленасць вопытам Беларусі ў дасягненні МУР як краіны, якая з'яўляецца актыўным удзельнікам усіх напрамкаў дзейнасці арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс