Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліс 2017

Домрачава: Задаволена сваёй формай і планую лепш выступіць у сезоне

Домрачава: Задаволена сваёй формай і планую лепш выступіць у сезоне

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава задаволена сваёй фізічнай формай і плануе выступіць больш удала ў ходзе сезона. Аб гэтым яна расказала прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона пасля першага старту ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар жаночай зборнай Беларусі падвяла вынікі выступлення ў першай гонцы Кубка свету (змешанай эстафеце), у якой каманда заняла адзінаццатае месца. "Задаволена сваім станам і спадзяюся, што далей будзе толькі лепш. Страляць у ходзе эстафеты было няпроста, дапусціла дзве памылкі, якіх лепш было б не рабіць. Гэта першы старт сезона, у эстафеце адказнасць не толькі за сябе нясеш. Напэўна, паўплывала і хваляванне, і жаданне выступіць як мага лепш. Не бачу тут нейкай катастрофы. Неабходна з яшчэ большай канцэнтрацыяй падысці да наступных гонак", - расказала Дар'я Домрачава.

Спартсменка таксама адзначыла, што ўсім балельшчыкам і спецыялістам відавочна, якія старты самыя галоўныя ў новым зімовым сезоне, але да кожнай гонкі неабходна падыходзіць з максімальнай адказнасцю. "Самая лепшая трэніроўка і падрыхтоўка цяпер - спаборніцтвы. Усім зразумела, калі ў нас асноўныя старты сезона. Тым не менш, да кожнай гонкі беларуская каманда падыходзіць з максімальнай адказнасцю, гатоўнасцю змагацца", - падкрэсліла беларуска.

Дар'я Домрачава таксама паведаміла, што, магчыма, ёй давядзецца прапусціць адзін з этапаў Кубка свету, каб лепш падрыхтавацца да Алімпіяды. Рашэнне аб гэтым будзе прынята на другім этапе Кубка свету, які з 5 па 10 снежня пройдзе ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Першы этап Кубка свету па біятлоне стартаваў 26 лістапада дзвюма змешанымі эстафетамі ў міксце і суперміксце. Беларусы на п'едэстал гонару не трапілі і прадаўжаюць рыхтавацца да наступных стартаў. 29 лістапада адбудзецца індывідуальная гонка на 15 км у жанчын (пачатак у 19.05), на наступны дзень на старт у гонцы на 20 км (19.05) выйдуць мужчыны.

Галоўнымі стартамі ў біятланістаў стануць Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане, якія пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі