У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2015

Домрачава: "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" стане ўнікальнай падзеяй як для Беларусі, так і для ўсяго свету

Домрачава:

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" стане ўнікальнай падзеяй як для Беларусі, так і для ўсяго свету. Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіла журналістам алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава.

Праслаўленая спартсменка падкрэсліла, што такіх маштабных мерапрыемстваў яшчэ нідзе і ніколі не праводзілася. 12 верасня на спартыўнае свята ў Раўбічы прыедуць сапраўды легендарныя біятланісты з розных краін свету. На сённяшні дзень спарткомплекс у Раўбічах пасля рэканструкцыі набыў зусім новы выгляд і маючая адбыцца "Гонка легенд" дасць пачатак другому жыццю гэтага спартыўнага аб'екта, лічыць Дар'я Домрачава. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка запрасіла ўсіх аматараў спорту ў суботу ў Раўбічы і паабяцала, што там можна будзе адчуць дух легендарнага біятлона.

Фестываль "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" пройдзе 12 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы". Запрашэнне Дар'і Домрачавай паспаборнічаць на беларускай зямлі прынялі легендарныя страляючыя лыжнікі нядаўняга мінулага - чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў розных гадоў, чэмпіёны свету, уладальнікі Кубка свету. Аматараў спорту і актыўнага адпачынку чакае вялікае спартыўнае свята. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб."Гонка легенд" у Раўбічах

Праграма фестывалю "Гонка легенд"

11.00 - пачатак работы гандлёвых аб'ектаў і забаўляльных зон;

11.45 - пачатак работы канцэртнай пляцоўкі;

12.00 - выступленне ролераў і скейтбардыстаў на пляцоўцы перад сцэнай. Паказальныя выступленні па Work-out;

13.00 - выступленне Івана Вабішчэвіча і арт-групы "Беларусы" на біятлонным стадыёне;

13.35 - прывітанне ўдзельнікаў і гледачоў фестывалю Дар'яй Домрачавай;

13.45 - суперспрынт, жанчыны;

14.30 - суперспрынт, мужчыны;

15.00 - аўтограф-сесія легенд біятлона ў крытым ціры;

15.00 - выступленне груп BYCITY і "Дразды";

16.30 - прадстаўленне ўдзельнікаў змешанай эстафеты;

16.45 - змешаная эстафета;

17.50 - цырымонія ўзнагароджання;

18.00 - заканчэнне фестывалю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс