У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Врс 2014

До Ван Май: В'етнам удзячны беларускаму народу за дапамогу ў барацьбе за незалежнасць

До Ван Май: В'етнам удзячны беларускаму народу за дапамогу ў барацьбе за незалежнасць

11 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. В'етнам удзячны беларускаму народу за дапамогу ў барацьбе за незалежнасць. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь До Ван Май 10 верасня на сустрэчы з беларускімі ветэранамі баявых дзеянняў у В'етнаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве, якое прайшло ў Доме дружбы, дыпламат падкрэсліў: "В'етнамскі народ заўсёды будзе помніць аб той дапамозе савецкага народа, у тым ліку і беларусаў, якая стала адным з важных фактараў перамогі над замежнымі агрэсарамі. У 1964-1972 гадах цяперашнія ветэраны дапамагалі адстойваць незалежнасць В'етнама. Вы зрабілі ўсё магчымае, каб сучаснае пакаленне магло жыць у незалежнай краіне, у міры і дабрабыце".

До Ван Май таксама сказаў, што ветэраны з'яўляюцца для прадстаўнікоў пасляваенных пакаленняў яскравым прыкладам грамадзянскасці і патрыятызму. Ад імя ўрада В'етнама і в'етнамскага народа дыпламат падзякаваў прысутным беларускім ветэранам за дапамогу.

Кіраўнік в'етнамскай дыпламатычнай місіі выказаў упэўненасць, што адносіны паміж В'етнамам і Беларуссю будуць і ў далейшым развівацца, у тым ліку дзякуючы дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў баявых дзеянняў дзвюх краін.

Старшыня беларускага саюза ветэранаў в'етнамскай вайны, старшыня таварыства "Беларусь-В'етнам" Міхаіл Вінаградаў у сваю чаргу сказаў: "Мы, ветэраны той цяжкай вайны, ганарымся, што змаглі аказаць пасільную дапамогу гераічнаму в'етнамскаму народу. Мы радуемся поспехам В'етнама, які дэманструе ўсяму свету, якіх выдатных вынікаў можа дасягнуць сапраўды свабодны народ". Міхаіл Вінаградаў акцэнтаваў увагу на тым, што В'етнам заняў дастойнае месца на сусветнай арэне ў палітычным і эканамічным плане.

Старшыня таварыства "Беларусь-В'етнам" падкрэсліў, што існуючыя яшчэ з часоў Савецкага Саюза дружалюбныя адносіны Беларусі і В'етнама ніколі не перарываліся, і цяпер В'етнам з'яўляецца важным палітычным і эканамічным партнёрам Беларусі.

На традыцыйнай сустрэчы ветэранаў вайны ў В'етнаме, якая адбылася ў час тыдня святкавання Дня Незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, прысутнічалі каля 80 беларускіх прадстаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Мерапрыемства прайшло пры ўзаемадзеянні пасольства В'етнама ў Беларусі і Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс