28 лістапада, Пскоў /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота запэўніў, што для беларусаў і расіян захаваецца свабоднае перасячэнне граніцы дзвюх краін. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пскове, адказваючы на пытанні беларускіх і расійскіх журналістаў па выніках сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Міхаілам Вядзернікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для беларусаў і расіян свабода перамяшчэння захоўваецца", - сказаў Рыгор Рапота, каменціруючы рыхтуемае беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні віз.
Дзяржсакратар пацвердзіў, што гэты дакумент плануецца падпісаць у бягучым годзе. "Да канца гэтага года, па крайняй меры, так запэўніваюць міністры замежных спраў, будзе падпісана адпаведнае пагадненне, якое ўпарадкоўвае і аблягчае парадак перасячэння граніцы для грамадзян трэціх краін", - адзначыў ён.
Рыгор Рапота дадаў, што пагадненне створыць добрыя ўмовы для развіцця бізнесу і турызму, у тым ліку ў прыгранічных абласцях Беларусі і Расіі.
Група беларускіх журналістаў знаходзіцца ў Пскове ў складзе прэс-туру, арганізаванага Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам Беларусі і Міжнародным інфармацыйным агенцтвам "Расія сёння".