У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Сак 2016

Дэтмар: Беларусь і Германія знаходзяцца на новым этапе адносін

Дэтмар: Беларусь і Германія знаходзяцца на новым этапе адносін

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія знаходзяцца на новым этапе адносін. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар перад сустрэчай са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне ўяўляецца, што цяпер мы знаходзімся на новым этапе двухбаковых адносін", - сказаў пасол.

Паводле яго слоў, за мінулыя гады Беларусь і Германія назапасілі дастатковы патэнцыял пры супрацоўніцтве ў сферах эканомікі, культуры, і гэта можа стаць добрай асновай для ўзаемадзеяння па іншых напрамках.

Дэтмар: Беларусь і Германія знаходзяцца на новым этапе адносінПры гэтым, нягледзячы на добры знешнегандлёвы абарот дзвюх краін, дыпламат лічыць, што патэнцыял у сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва выкарыстоўваецца не да канца. "Думаю, наша эканамічнае супрацоўніцтва будзе развівацца ў розных фарматах, у тым ліку па лініі Беларусь - Еўрасаюз, а Германія будзе ўносіць свой уклад у гэтым кантэксце", - сказаў Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс