У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Дэпутатам павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які вырашае праблемы людзей - Анфімаў

Дэпутатам павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які вырашае праблемы людзей - Анфімаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутатам мясцовага Савета павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, прафесіянал сваёй справы і галоўнае - які вырашае праблемы людзей. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў у час галасавання на сваім выбарчым участку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу сябе адказным выбаршчыкам, таму што мне даволі цікава, хто прыйдзе ў прадстаўнічыя органы ўлады. І ад гэтага залежыць перш за ўсё будучыня краіны. Я думаю, наша краіна дастойна спакойнай, стабільнай будучыні", - сказаў Леанід Анфімаў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана больш як 18 тыс. мандатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс