Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2014

Дэпутат Дзярждумы РФ: Расіі цікавы вопыт развіцця Беларусі ва ўмовах эканамічных санкцый

Дэпутат Дзярждумы РФ: Расіі цікавы вопыт развіцця Беларусі ва ўмовах эканамічных санкцый

29 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Расіі цікавы вопыт развіцця Беларусі ва ўмовах эканамічных санкцый з боку заходніх краін. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня камітэта Дзяржаўнай думы РФ па фінансавым рынку Наталля Бурыкіна на сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выклікі, якія цяпер стаяць перад Расійскай Федэрацыяй, некалі стаялі і перад Беларуссю, таму нам цікавы той вопыт, які ў Беларусі ўжо быў у рамках пэўных абмежаванняў. Мы хочам зразумець, як ваша краіна гэты вопыт перажывала, якія працэсы запусціла, і, магчыма, у сябе рэалізаваць нешта з таго, што ўжо вамі пройдзена, таму што цяпер эканоміка Беларусі даволі паспяхова развіваецца", - заявіла Наталля Бурыкіна.

Таксама, паводле яе слоў, на сустрэчах у Мінску будуць абмяркоўвацца пытанні гарманізацыі заканадаўства дзвюх краін. "Мы хочам абмяняцца меркаваннямі з калегамі з Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па актуальных пытаннях гарманізацыі заканадаўства ў Саюзнай дзяржаве, Адзінай эканамічнай прасторы, пры стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. У нас паспяхова пайшла інтэграцыя ў Мытным саюзе. Сувязі нашы мацнеюць", - канстатавала Наталля Бурыкіна.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны адзначыў, што лейтматывам сустрэчы з расійскімі парламентарыямі стане "зверка гадзіннікаў" у рамках інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі. "Мы абмяняемся вопытам у частцы новых тэндэнцый у прававой сферы як асноўнай сферы, што рэгулюе пытанні фінансавых рынкаў, валютнай палітыкі і заканадаўства", - растлумачыў Тарас Надольны.

Дэпутат Дзярждумы РФ: Расіі цікавы вопыт развіцця Беларусі ва ўмовах эканамічных санкцыйВізіт расійскіх дэпутатаў арганізаваны для абмену вопытам і падтрымання сувязей Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі. Акрамя сустрэчы ў Нацбанку, расійскія парламентарыі правядуць перагаворы з беларускімі калегамі, а таксама наведаюць шэраг прадпрыемстваў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі