У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Стд 2018

Давыдзька: мэта "Белай Русі" - працвітанне грамадства, а не барацьба за ўладу

Давыдзька: мэта

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэта "Белай Русі" - працвітанне грамадства, а не барацьба за ўладу. Такое меркаванне 19 студзеня журналістам выказаў член "Белай Русі", старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Давыдзька пракаменціраваў перспектывы пераўтварэння "Белай Русі" ў партыю. "Мэта любой партыі - гэта барацьба за ўладу. "Белая Русь" за ўладу не змагаецца, яна змагаецца за працвітанне нашага грамадства", - падкрэсліў ён.

Грамадская арганізацыя заўсёды ўдзельнічае ў палітычным жыцці. "Яе прынцыповы статус дае магчымасці збіраць нават партыйныя меркаванні на грамадскай глебе", - растлумачыў Генадзь Давыдзька.

Гісторыя дзейнасці "Белай Русі" паказала, што значэнне такога ўкладу ў кансалідацыю грамадства, рэальнай работы на незалежнасць краіны цяжка пераацаніць, дадаў ён. "Белая Русь" - гэта армія патрыётаў, якія працуюць на кансалідацыю грамадства, на развіццё грамадзянскай супольнасці", - рэзюмаваў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс