У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2015

Давыдзька: Адмена віз паміж Беларуссю і Ізраілем - гэта праяўленне надзвычайнага даверу

Давыдзька: Адмена віз паміж Беларуссю і Ізраілем - гэта праяўленне надзвычайнага даверу

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адмена віз паміж Беларуссю і Ізраілем для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў - гэта праяўленне надзвычайнага даверу і пацвярджэнне дружалюбных адносін, што склаліся паміж дзвюма краінамі. Такое меркаванне выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 29 лістапада ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Адмена віз для грамадзян Беларусі - важная падзея. Здавалася б, на планеце Зямля няма іншай краіны, якая больш, чым Ізраіль, клапацілася б пра сваю бяспеку. І вось гэта краіна цяпер, ва ўмовах нестабільнай міжнароднай сітуацыі, адмяняе візы для беларусаў. Беспрэцэдэнтны выпадак. Акрамя таго, гэта яшчэ і рэспект да Беларусі", - падкрэсліў Генадзь Давыдзька.

На яго думку, пераход на бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем таксама сведчыць аб дыпламатычных поспехах у двухбаковым узаемадзеянні.

Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч адзначыў, што паміж Беларуссю і Ізраілем існуе даўняя цесная духоўная сувязь, у нашай краіне адсутнічаюць такія з'явы, як нецярпімасць і антысемітызм. Ён таксама выказаў надзею, што гэтыя фактары будуць улічаны ўрадам Ізраіля пры вырашэнні пытання аб далейшым лёсе ізраільскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем пачаў дзейнічаць з 26 лістапада 2015 года. Пры гэтым бакі захоўваюць за сабой права адмовіць ва ўездзе ў сваю дзяржаву грамадзянам, якіх лічаць непажаданымі, або скараціць тэрмін іх знаходжання на сваёй тэрыторыі. Беларуска-ізраільскае міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў заключана на адзін год, яго дзеянне будзе прадаўжацца на наступныя аднагадовыя перыяды аўтаматычна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс