У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2019

Дарожныя карты інтэграцыі Беларусі і РФ трэба распрацаваць на прынцыпах суверэннай роўнасці краін - Мясніковіч

Дарожныя карты інтэграцыі Беларусі і РФ трэба распрацаваць на прынцыпах суверэннай роўнасці краін - Мясніковіч

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожныя карты інтэграцыі Беларусі і РФ трэба распрацаваць на прынцыпах суверэннай роўнасці краін-удзельніц. Аб гэтым сёння на адкрыцці асенняй сесіі Савета Рэспублікі заявіў яго старшыня Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што дзейнасць парламента павінна ўлічваць падыходы па паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, сфармуляваныя ў абноўленай праграме дзеянняў. "Савет Рэспублікі прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гэтага дакумента. Ураду, Нацыянальнаму банку з удзелам парламентарыяў і іншых зацікаўленых трэба распрацаваць больш за 30 беларуска-расійскіх дарожных карт, якія рэгулююць сацыяльна-эканамічную дзейнасць у Саюзнай дзяржаве, на прыцыпах суверэннай роўнасці дзяржаў-удзельніц", - падкрэсліў спікер.

Значны аб'ём работы трэба будзе выконваць дзеючаму шостаму скліканню Савета Рэспублікі, з улікам устаноўленых прэзідэнтамі Беларусі і Расіі тэрмінаў - снежань 2019 года.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што летам у Санкт-Пецярбургу адбыўся VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "Ужо традыцыйны ўдзел у форуме Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не толькі напоўніў новай якасцю і зместам міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, але і ўключыў гэта мерапрыемства ў шэраг важнейшых палітычных падзей беларуска-расійскага парадку дня", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі сталі добрым прыкладам для наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, лічыць ён. Па ініцыятыве Савета Рэспублікі ў ліпені ўпершыню такі форум арганізаваны з Узбекістанам. Члены Савета Рэспублікі таксама прынялі актыўны ўдзел у беларуска-польскім форуме "Добрасуседства-2019". Гэтыя мерапрыемствы, на думку спікера, сталі буйнымі перагаворнымі пляцоўкамі, работа якіх садзейнічала ўмацаванню міжрэгіянальных эканамічных і гуманітарных сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс