Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2018

Дапкюнас: пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС патрабуе нацыянальных і міжнародных намаганняў

Дапкюнас: пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС патрабуе нацыянальных і міжнародных намаганняў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС патрабуе не толькі нацыянальных, але і міжнародных намаганняў. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас заявіў 25 красавіка на брыфінгу для кіраўнікоў замежных дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый да 32-й гадавіны аварыі на ЧАЭС і Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, сказаць, што сумная спадчына Чарнобыля - справа мінулага, было б дачасна. Пераадоленне доўгатэрміновых наступстваў чарнобыльскай аварыі патрабуе не толькі нацыянальных намаганняў, але і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва", - перакананы Андрэй Дапкюнас. Беларусь паслядоўна прыцягвае і будзе прыцягваць увагу міжнароднай грамадскасці да гэтай праблематыкі і заўсёды выступае за прадаўжэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

"Пасля Чарнобыля краіна страціла 485 вёсак і пасёлкаў", - адзначыў намеснік міністра. Андрэй Дапкюнас падкрэсліў, што Беларусь адчувае сябе адказнай за захаванне ўвагі сусветнай грамадскасці да гісторыі самой трагедыі і бясцэннага вопыту краіны па пераадоленні наступстваў аварыі. "За больш як 30-гадовы перыяд пасля чарнобыльскай катастрофы Беларусь прайшла шлях ад краіны - атрымальніка гуманітарнай дапамогі да паўнапраўнага партнёра і краіны-экспарцёра, якая валодае вопытам пераадолення наступстваў маштабнай тэхнагеннай катастрофы", - звярнуў увагу ён.

Забеспячэнне належных і бяспечных умоў для жыцця ў пацярпелых раёнах, вяртанне забруджаных тэрыторый да нармальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця застаецца актуальнай задачай для ўрада і мясцовых уладаў.

Ад імя беларускага боку Андрэй Дапкюнас выказаў удзячнасць вядучым міжнародным арганізацыям, урадам, недзяржаўным арганізацям, грамадзянскім ініцыятывам, грамадскім і палітычным дзеячам розных краін за ўклад у пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі