У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2019

Дапкюнас: для пашырэння эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць усе ўмовы

Дапкюнас: для пашырэння эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць усе ўмовы

2 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для пашырэння сувязей паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ў гандлёва-эканамічнай сферы ёсць усе неабходныя ўмовы. Такі пункт гледжання выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 2 кастрычніка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня заснавання Рэспублікі Карэя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што за сваю гісторыю існавання гэта краіна зведала нямала нягод і разбуральных войнаў, але нязменнай засталася запаведзь аб адзінстве нацыі. Ён звярнуў увагу, што для Беларусі і Рэспублікі Карэя паняцці каштоўнасці роднай зямлі і сям'і аднолькава важныя. "Беларускі народ кранальна ставіцца да Радзімы, сямейных каштоўнасцей і традыцыйнага ўкладу жыцця. Як і карэйцы, мы беражліва пранеслі любоў да Радзімы праз полымя шматлікіх войнаў і выпрабаванняў", - сказаў Андрэй Дапкюнас.

Ён пажадаў міру і спакою ў вялікай і квітнеючай сям'і карэйскага народа. "Мы шчыра спадзяёмся, што ідэі бацькі-заснавальніка, карэйскага караля Тангуна дадуць магчымасць вярнуць стабільнасць, а з дапамогай дыпламатыі некалі падзеленыя браты зноў атрымаюць поўную сям'ю - сваю Карэю. І мы гатовы ўсяляк у гэтым дапамагаць", - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас.

Адносна ўзаемадзеяння Рэспублікі Карэя з Беларуссю ён выказаў меркаванне, што цяпер ёсць усе неабходныя ўмовы для яго пашырэння, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Мы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі і цвёрдай воляй мы даб'ёмся вялікіх поспехаў па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс