У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Жнв 2018

Дакладнае земляробства будзе садзейнічаць эканоміі рэсурсаў - Заяц

Дакладнае земляробства будзе садзейнічаць эканоміі рэсурсаў - Заяц

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакладнае земляробства будзе садзейнічаць эканоміі рэсурсаў у аграрнай галіне, заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыйшлі да наступнага этапу ўдасканалення і мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу. Дакладнае земляробства будзе садзейнічаць эканоміі дарагіх рэсурсаў - дызельнага паліва, сродкаў аховы раслін, мінеральных угнаенняў, а таксама забеспячэнню канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі. Гэты факт прымушае кіраўнікоў і спецыялістаў зусім па-новаму зірнуць на свае магчымасці, на новыя перспектыўныя падыходы, якія адаптаваны ў свеце і ўжо ёсць у сельскай гаспадарцы Беларусі. Прэзідэнтам пастаўлены задачы па развіцці IT-тэхналогій, лічбавай эканомікі. Гэта пачатак вялікага шляху, які павінна прайсці сельская гаспадарка", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр адзначыў, што ў Беларусі забяспечана харчовая бяспека. Прадуктаў харчавання на ўнутраным рынку дастаткова, а лішкі прадаюцца за межы краіны. "Мы маем нядрэнную валютную выручку, але каб канкурыраваць з прадукцыяй іншых дзяржаў, нам трэба ўважліва падысці да расходаў на вытворчасць. Размова ідзе аб рацыянальным, беражлівым размеркаванні рэсурсаў. Праз найноўшыя тэхналогіі мы павінны дасягнуць аптымальных выдаткаў, якія давалі б магчымасць фарміраваць нізкі сабекошт і забяспечваць высокую даходнасць сельскай гаспадаркі", - падкрэсліў ён.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. Вопыт і перспектывы" праходзіць сёння на базе НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і УП "Агракамбінат "Ждановічы". На форуме разглядаюцца пытанні распрацоўкі, укаранення і перспектыў выкарыстання тэхналогій дакладнага земляробства ў аграпрамысловым комплексе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс