Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліп 2017

Дадон: Малдова нацэлена на рост тавараабароту з Беларуссю да $400 млн

Дадон: Малдова нацэлена на рост тавараабароту з Беларуссю да $400 млн

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малдова нацэлена на рост тавараабароту з Беларуссю да $400 млн, паведаміў Прэзідэнт Малдовы Ігар Додон сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На палітычным узроўні ў нас выбудаваны добрыя адносіны. Але для нас вельмі важна, каб на ўзроўні бізнесу былі сумесныя цікавыя, узаемавыгадныя праекты. У нас традыцыйна дружалюбныя, партнёрскія адносіны з Беларуссю, думаю, што гэта было, ёсць і будзе", - адзначыў Ігар Дадон.

Прэзідэнт Малдовы падкрэсліў, што выступае за цеснае супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам. "У гэтым годзе мы падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, падалі заяву і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя месяцы атрымаем статус наглядальніка. Гэта азначае, што паміж нашымі краінамі, акрамя двухбаковых адносін, шматбаковых у СНД, у бліжэйшым будучым будзе магчымасць супрацоўніцтва і ў ЕАЭС, - прадоўжыў ён. - З пункту гледжання перспектыў для бізнесу адкрываюцца вельмі цікавыя напрамкі".

Ігар Дадон выказаў гатоўнасць да дыялогу з беларускім бізнесам: "Трэба, каб вы сказалі - чым дапамагчы, дзе ёсць праблемы. Мая задача як Прэзідэнта, калег з адміністрацыі (упэўнены, што і партнёраў з Беларусі), каб выявіць гэтыя праблемы і вырашыць іх. Таму што проста так падвоіць аб'ём гандлю да $400 млн не атрымаецца".

У бягучым годзе Малдова больш як на 20 працэтаў павялічыла імпарт беларускіх тавараў. Гэта азначае, што беларускія тавары ў Малдове запатрабаваны, падкрэсліў Ігар Дадон. "Ёсць вельмі цікавыя праекты сумесных прадпрыемстваў - вытворчасць тралейбусаў у Кішынёве. Пакуль што мы іх збіраем для ўнутранага рынку, паколькі нам трэба вырашыць праблему з тралейбусным паркам у Кішынёве. Але я ўпэўнены, што праз некалькі гадоў мы можам выйсці разам на іншыя рынкі. У Малдовы ёсць магчымасць бяспошлінна прадаваць малдаўскія тавары на рынку Еўрапейскага саюза, гэта азначае, што праз Малдову можна выйсці на той жа румынскі рынак і далей", - растлумачыў ён.

З улікам гэтага Ігар Дадон заклікаў прадстаўнікоў беларускага бізнесу разглядаць Малдову не толькі з пункту гледжання пастаўкі тавараў мясцовым спажыўцам, але і з пункту гледжання стварэння вытворчасцей, прадукцыя якіх можа быць рэалізавана ў трэціх краінах. Для стратэгічных праектаў у Малдове могуць быць прыняты асобныя заканадаўчыя акты, удакладніў ён.

"Са свайго боку хачу запэўніць, што мы зацікаўлены ў павелічэнні колькасці беларускіх інвестараў. Таму калі інтарэс будзе з вашага боку (а я ўпэўнены, што будзе), мы будзем усяляк гэтаму садзейнічаць", - рэзюмаваў Ігар Дадон.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі