У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2017

Дабрыніна: Пашырэнне міжрэгіянальных сувязей - аснова развіцця Саюзнай дзяржавы

Дабрыніна: Пашырэнне міжрэгіянальных сувязей - аснова развіцця Саюзнай дзяржавы

28 лютага, Орша /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Пашырэнне міжрэгіянальных сувязей - аснова развіцця Саюзнай дзяржавы. Такое меркаванне выказала журналістам намеснік старшыні камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце і фінансах, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглыбленне інтэграцыйных працэсаў, развіццё Саюзнай дзяржавы - гэта перш за ўсё ўмацаванне і пашырэнне міжрэгіянальных сувязей. Такому супрацоўніцтву пільная ўвага ўдзяляецца апошнія 5 гадоў. Створана добрая пляцоўка для ўзаемадзеяння - штогадовы эканамічны форум рэгіёнаў", - падкрэсліла Людміла Дабрыніна.

Саюзныя парламентарыі ў Оршы абмяняліся меркаваннямі і сышліся на думцы, што фармат узаемадзеяння трэба пашыраць, развіваць сувязі і шукаць новыя агульныя інтарэсы. "Дамоўленасці, сумесныя праекты - не толькі паміж адміністрацыямі і мэрыямі, галоўнае - у гэтым напрамку працуе бізнес. А калі працуе бізнес, працуе эканоміка ў нашых рэгіёнах, значыць, развіваецца Саюзная дзяржава", - заявіла парламентарый.

Яна ўпэўнена, што супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе развівацца. "Запланаваны эканамічны форум. А значыць, будуць новыя дагаворы. Дарэчы, у Аршанскім раёне складана знайсці прадпрыемства, якое не працуе з Расіяй. Каля 58 працэнтаў экспартуемай Аршанскім раёнам прадукцыі пастаўляецца ў гэту суседнюю краіну. Там добра ведаюць аршанскую мясную прадукцыю, актыўна працуе ў гэтым напрамку мясцовы хлебазавод і г.д.", - сказала парламентарый.

Закранула Людміла Дабрыніна тэму распрацоўкі канцэпцыі праграмы інавацыйнага развіцця льняных комплексаў Беларусі і Расіі. "Парламентарыі ўпэўнены, што гэта праграма неабходна. Наша задача сумесна з распрацоўшчыкамі напоўніць яе якасным зместам", - дадала дэпутат.

Парламентарыі маюць намер пабываць на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, каб прапрацаваць прапановы па стварэнні сумеснага турыстычнага маршруту. Ключавое пытанне парадку дня 1 сакавіка - "Гісторыка-культурная спадчына. Беларуска-расійскае пагранічча: патэнцыял і далейшае развіццё ў рамках Саюзнай дзяржавы". Цікавасць да тэмы не толькі геаграфічнага, але і гісторыка-культурнага прыгранічча Беларусі і Расіі асабліва актуальна ў год 950-годдзя Оршы. На Аршаншчыне ёсць гістарычныя мясціны, аднолькава важныя для абодвух народаў-суседзяў. Напрыклад, Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр - не толькі найвялікшая праваслаўная святыня, але і культурна-асветны і мастацкі цэнтр. Такія мясціны з'яўляюцца крыніцамі веры, духоўнасці, самабытнага таленту і могуць стаць важнымі турыстычнымі аб'ектамі.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс