У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2015

Дабрыніна: Бюджэт Беларусі на 2016 год накіраваны на захаванне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці

Дабрыніна: Бюджэт Беларусі на 2016 год накіраваны на захаванне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці

4 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2016 год накіраваны на захаванне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна.

"Бюджэт на 2016 год сфарміраваны з улікам умоў (як унутраных, так і знешніх), у якіх працуе наша эканоміка, а таксама зыходзячы з існуючых магчымасцей і перспектыў яе развіцця. Бюджэт накіраваны на захаванне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці, на вырашэнне прыярытэтных задач - аказанне дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ў выглядзе пакрыцця працэнтных ставак па крэдытах банкаў і падтрымку экспарту, захаванне сацыяльнага вектара бюджэтных расходаў і выкананне абавязацельстваў па пагашэнні знешняга доўгу", - праінфармавала Людміла Дабрыніна.

Паводле яе слоў, структура расходаў у цэлым істотна не змяняецца. "Але ўдзельная вага расходаў на сацыяльную сферу расце, - заўважыла старшыня пастаяннай камісіі. - У галіне падатковай палітыкі ў 2016 годзе прадугледжаны меры па павышэнні эфектыўнасці і захаванні стабільнасці падатковай сістэмы, што дасць магчымасць не павялічваць падатковую нагрузку на рэальны сектар эканомікі. Пры гэтым стаўкі асноўных падаткаў і збораў не змяняюцца".

Людміла Дабрыніна нагадала, што на сёння падатковыя паступленні складаюць больш за 80 працэнтаў даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту. "Карэкціроўка падатковага заканадаўства накіравана на ўдасканаленне парадку вылічэння і выплаты асобных відаў падаткаў і асобных рэжымаў падаткаабкладання, а таксама аптымізацыю падатковых ільгот і адмену малаэфектыўных. Гэта, перш за ўсё, датычыцца льгот па падаходным падатку, падатку на прыбытак, падатку на дабаўленую вартасць, падаткаў на зямлю і на нерухомую маёмасць. Прадугледжаны меры па ўдасканаленні падатковага кантролю і адміністравання, - сказала парламентарый.

"Такім чынам, захаваны канцэптуальныя падыходы да фарміравання бюджэту на 2016 год", - адзначыла Людміла Дабрыніна. Яна таксама дадала, што падрыхтоўка бюджэтнага пакета законапраектаў знаходзіцца на завяршальнай стадыі. У бліжэйшы час чакаецца яго ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс