У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Чжун Шань: Кітай падтрымлівае выбраны Беларуссю шлях па забеспячэнні стабільнасці і міру

Чжун Шань: Кітай падтрымлівае выбраны Беларуссю шлях па забеспячэнні стабільнасці і міру

6 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай падтрымлівае выбраны Беларуссю шлях па забеспячэнні стабільнасці і міру. Гэта адзначыў карэспандэнту БЕЛТА спецпасланнік Старшыні КНР на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі намеснік міністра камерцыі Чжун Шань.

Чжун Шань адзначыў, што напярэдадні адбыліся яго перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі, у час якіх абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Прадстаўнік КНР выказаў меркаванне, што цяпер беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень.

"Хачу адзначыць беспрэцэдэнтна высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння, якое сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым развіцці сувязей паміж КНР і Рэспублікай Беларусь. На мой погляд, перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва вельмі вялікія", - сказаў Чжун Шань. Ён таксама падкрэсліў, што Кітай уважліва сочыць за развіццём свайго стратэгічнага партнёра - Беларуссю. "Кітай і Беларусь - добрыя даўнія сябры. І мы рашуча падтрымліваем выбраны Беларуссю шлях, які дае магчымасць забяспечваць стабільнасць, бяспеку і мірнае развіццё", - падкрэсліў спецпасланнік КНР. Ён таксама выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі будзе забяспечана пастаяннае развіццё.

Чжун Шань пажадаў беларускаму народу працвітання і далейшых поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс