У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Врс 2015

Чжан Гаалі: Кітай успрымае Беларусь як надзейнага сябра і жалезнага партнёра

Чжан Гаалі: Кітай успрымае Беларусь як надзейнага сябра і жалезнага партнёра2 верасня, Пекін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У асобе Беларусі Кітай мае надзейнага сябра і жалезнага партнёра. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, першы намеснік прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Чжан Гаалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чжан Гаалі адзначыў, што паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлены адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. "І больш таго, паміж вамі і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам склалася глыбокая асабістая дружба. За кароткі тэрмін, 4 месяцы, у вас адбудзецца ўжо трэцяя сустрэча. Гэта вялікая рэдкасць у сусветнай палітыцы", - сказаў першы намеснік прэм'ера Дзяржсавета.

"У асобе Беларусі мы заўсёды маем надзейнага вялікага сябра. Мы заўсёды разглядаем вас як свайго жалезнага партнёра", - падкрэсліў ён. "Пад вашым кіраўніцтвам у Беларусі назіраецца палітычная стабільнасць, развіваецца эканоміка і ўвесь час павялічваецца ўзровень жыцця насельніцтва. Мы захапляемся вашымі дасягненнямі", - дадаў Чжан Гаалі.

Ён асабліва адзначыў, што ў гады Другой сусветнай вайны ў Беларусі, як і ў Кітаі, панеслі вялікія нацыянальныя страты, краіна ўнесла важкі ўклад у перамогу ў сусветнай антыфашысцкай вайне. "Такі подзвіг не забываецца і кітайскім народам, і народамі ўсіх краін свету", - упэўнены ён. Гаворачы аб маючых адбыцца 3 верасня ў Кітаі ўрачыстасцях, Чжан Гаалі заявіў, што мэта святкавання заключаецца ў тым, каб не забываць мінулае і шанаваць памяць загінулых герояў, даражыць мірам і адкрываць будучае.

Чжан Гаалі нагадаў, што на папярэдняй сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ішла размова аб Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, і бакі выйшлі на ўзаемаразуменне па гэтым праекце. Паводле яго слоў, пасля вяртання ў Кітай усе дасягнутыя дамоўленасці выконваліся. "Такім чынам, намечаны вельмі сур'ёзны крок наперад па рэалізацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", - сказаў ён.

Як першы віцэ-прэм'ер Дзяржсавета, які курыруе эканамічныя пытанні, Чжан Гаалі запэўніў, што будзе няўхільна рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс