У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Сак 2015

Чылінгараў: Беларусь і Расія павінны актыўна супрацоўнічаць у асваенні Арктыкі і Антарктыкі

Чылінгараў: Беларусь і Расія павінны актыўна супрацоўнічаць у асваенні Арктыкі і Антарктыкі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія павінны актыўна супрацоўнічаць у асваенні Арктыкі і Антарктыкі. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА вядомы расійскі даследчык Арктыкі і Антарктыкі, выдатны вучоны-акіянолаг Артур Чылінгараў пасля сённяшняй сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

"Ёсць цэлая плеяда беларускіх палярнікаў. Напрыклад, гэта Тышкевіч (біёлаг Уладзімір Тышкевіч, які ўдзельнічаў у рабоце дрэйфуючай расійскай станцыі ПП-32), а таксама Уладзімір Кошалеў, які быў начальнікам дрэйфуючай станцыі. Ды і мае карані беларускія. Мая маці з Гарадка. Прадзед быў ганаровым грамадзянінам Полацка і Віцебска. Мы павінны актыўна супрацоўнічаць у вывучэнні палярных абласцей планеты: Арктыкі і Антарктыкі", - сказаў Артур Чылінгараў. Таксама ён адзначыў, што расійскі бок пры неабходнасці дапамагае Беларусі ў плане развіцця антарктычнай праграмы.

Чылінгараў: Беларусь і Расія павінны актыўна супрацоўнічаць у асваенні Арктыкі і АнтарктыкіШто датычыцца непасрэдна практычнай карысці, якую можа прынесці ў будучым свая антарктычная станцыя Беларусі, Артур Чылінгараў растлумачыў: яна дасць магчымасць весці розныя прыкладныя даследаванні. У сваю чаргу загадчык кафедры Міжнароднага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Логінаў не выключыў, што ў гэтым годзе на расійскім судне "Акадэмік Фёдараў" у Антарктыку можа быць дастаўлены модуль беларускай станцыі. Пачаткам работы станцыі будзе лічыцца перадача першай зводкі надвор'я.

У сённяшняй сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам таксама прымаў удзел дырэктар Інстытута геаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Леанід Рудэнка. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся памятнымі падарункамі.

Як паведамлялася, Беларусь, Расія і Украіна раней планавалі наладзіць абмен навуковым персаналам у галіне даследавання Антарктыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс