У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2016

Чэрнік: У Беларусі і Расіі цеснае супрацоўніцтва ў сферы культуры

21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі і Расіі цеснае супрацоўніцтва ў сферы культуры па ўсіх напрамках, заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік сёння на брыфінгу ў Маскве, які папярэднічаў адкрыццю Дзён культуры Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас самае цеснае супрацоўніцтва ў сферы культуры літаральна па ўсіх напрамках: музейны, бібліятэчны, народная творчасць, кінематограф, сумесныя фестывалі", - сказаў Васіль Чэрнік. У Беларусі штогод праводзіцца звыш сотні розных фестываляў, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў, у большасці з якіх прымаюць удзел расійскія выканаўцы. Праз некалькі дзён адкрываецца юбілейны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" з удзелам вялікай дэлегацыі майстроў мастацтваў з Расіі. "І беларускія калектывы заўсёды рады прыязджаць у расійскія гарады, каб паказаць сваё майстэрства", - заўважыў намеснік міністра.

У сваю чаргу намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава адзначыла, што Дні культуры - самы вядомы фармат творчых абменаў, правядзенне якіх зафіксавана ў трохгадовым пагадненні аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін. У наступным годзе адбудуцца Дні культуры Расіі ў Беларусі. Іх праграма абмяркоўваецца.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Расіі адбудзецца сёння вечарам на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра. Затым Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прадставіць на суд маскоўскай публікі сваю візітную картку апошніх гадоў - балет "Вітаўт". А ў фае Вялікага тэатра разгорнецца фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Саюзная дзяржава - адзінства народаў, культур, краін", у якую ўвайшло 30 работ, што расказваюць аб розных сферах жыцця Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску