У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Кст 2016

Чэрнік: Форум па традыцыйнай культуры - добрая пляцоўка для творчых дыскусій і новых ідэй

Чэрнік: Форум па традыцыйнай культуры - добрая пляцоўка для творчых дыскусій і новых ідэй

12 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства" - добрая пляцоўка для творчых дыскусій і новых ідэй. Аб гэтым заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйная культура з'яўляецца важнейшай састаўной часткай нацыянальнай культуры, асновай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, што ўмацоўвае духоўную сувязь пакаленняў і эпох. Форум стане добрай пляцоўкай для абмеркавання лепшых традыцый нацыянальнай і сусветнай культуры, для творчых дыскусій і ўвасаблення новых культурных ідэй", - падкрэсліў Васіль Чэрнік.

Вопыт нашай краіны па захаванні і адраджэнні традыцыйнай культуры цікавы сусветнай супольнасці. Невыпадкова ў форуме ўдзельнічаюць вучоныя і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры з 12 краін. Прычым кожны з удзельнікаў зможа прадэманстраваць свае ўменні і навыкі, рэалізаваць пазнанні на майстар-класах і тэматычных праграмах. "Гэты форум накіраваны на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а таксама вопытам работы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Мы спадзяёмся, што ў час форуму будуць выпрацаваны новыя ідэі і падыходы ў пытаннях захавання культурнай спадчыны, узнікнуць новыя ініцыятывы і праекты для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва", - адзначыў намеснік міністра.

У час форуму пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Песенная і танцавальная фальклорная спадчына: ад традыцый да сучаснасці". Будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца самабытнай песеннай і танцавальнай культуры, удзелу ўстаноў культуры і адукацыі ў выхаванні падрастаючага пакалення сродкамі вуснай народнай творчасці, спецыфікі сучаснага сцэнічнага ўвасаблення песеннага і танцавальнага фальклору.

У праграме форуму - тэматычная выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны з правядзеннем майстар-класаў па бондарстве, ганчарстве і лозапляценні. Будуць таксама прадстаўлены выстава работ ўдзельнікаў абласнога агляду-конкурсу "Магілёўская лялька ў рэгіянальным строі" і экспазіцыя "Рушнік як сімвал лёсу і жыцця".

Госці змогуць азнаёміцца з вопытам работы ўстаноў культуры Чэрыкаўскага раёна. У райцэнтры іх чакае свята беларускіх рамёстваў, музыкі, песні і танца "Залатыя руны народнай творчасці", фальклорная праграма "Кола жыцця", тэматычныя абрадавыя праграмы "Ад Калядак да Пакрова". На 14 кастрычніка запланавана знаёмства з установамі культуры і тэатральна-відовішчнымі ўстановамі Магілёва. У ходзе вячэрняй праграмы сваю прэзентацыю "Сябрына на Пакровы" ў рамках абласнога творчага праекта "Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны" прадставіць Краснапольскі раён.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі аблвыканкам і абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс