У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2019

ЧЕ па фігурным катанні надасць імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі - Лакернік

ЧЕ па фігурным катанні надасць імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі - Лакернік

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску надасць імпульс развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) Аляксандр Лакернік.

"У Мінску я не першы раз і ведаю, што гэта прыгожы горад, поўны добразычлівых людзей. Праўда, у час чэмпіянату паглядзець яго добра не ўдалося. Упэўнены, што гэтыя спаборніцтвы нададуць імпульс развіццю фігурнага катання ў краіне. Лічу, што беларусам трэба павышаць узровень трэнерскага складу, выкарыстоўваць вопыт расійскіх і замежных калег", - сказаў Аляксандр Лакернік.

Ён адзначыў, што спартыўны форум быў праведзены на добрым узроўні.

Аляксандр Лакернік назваў выступленне расійскіх атлетаў здавальняючым. "Выступілі нядрэнна, медалёў у нас шмат. Але падстава для роздумаў ёсць, будзем разбірацца, што не атрымалася", - дадаў ён.

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску стартаваў 23 студзеня і завяршыўся 27 студзеня маштабным гала-паказам. Удзел у кантынентальным форуме прынялі звыш 100 атлетаў з краін Старога Свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс