Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Oct 2014

Чаромін: Беларусь аказвае Маскве неацэнную дапамогу пастаўкамі прадуктаў харчавання ва ўмовах санкцый

Чаромін: Беларусь аказвае Маскве неацэнную дапамогу пастаўкамі прадуктаў харчавання ва ўмовах санкцый

16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь аказвае Маскве неацэнную дапамогу пастаўкамі прадуктаў харчавання ва ўмовах санкцый. Аб гэтым заявіў міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Сяргей Чаромін сёння на пасяджэнні рабочай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння Беларусі і расійскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Сяргей Чаромін адзначыў, што, нягледзячы на некаторыя цяжкасці на ўласным рынку прадуктаў харчавання, Беларусь значна нарасціла пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Маскву. Акрамя таго, беларускі бок на пасяджэнні прапанаваў кіраўніцтву расійскай сталіцы павялічыць колькасць кірмашоў выхаднога дня, на якіх масквічы могуць набываць беларускія прадукты харчавання.

Аднак не толькі аб пастаўках прадуктаў харчавання ішла размова на пасяджэнні. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне транспарту, метрабудавання, навукі, прамысловасці, прадпрымальніцтва, у жыллёва-камунальнай сферы.

Сяргей Чаромін падкрэсліў, што для Масквы супрацоўніцтва з Беларуссю стратэгічна важна. Паводле яго слоў, Беларусь займае лідзіруючае становішча сярод гандлёвых партнёраў Масквы не толькі ў СНД, але і ў Еўрасаюзе.

Пасля завяршэння пасяджэння быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і прэфектурай Цэнтральнага адміністрацыйнага органа Масквы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі