У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Чэр 2017

Чан Дай Куанг: Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва

Чан Дай Куанг: Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг у час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што мы ўжо зрабілі - аснова для ўмацавання і пашырэння нашых сувязей. Я гатовы з вамі абмяркоўваць усе меры для паглыблення супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць развіццю гандлёва-эканамічных сувязей", - сказаў Чан Дай Куанг.

Чан Дай Куанг: Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтваПрэзідэнт В'етнама адзначыў, што ў Беларусі і В'етнама агульная шматгадовая гісторыя, якая напісана ў тым ліку крывёй. "Калі мы вялі вайну за незалежнасць, вы былі побач з намі. Мы за гэта вельмі ўдзячны і даражым гэтым", - падкрэсліў ён.

В'етнамскі лідар дадаў, што рады наведваць з візітам прыгожую, гераічную і гасцінную Беларусь, і падзякаваў Аляксандру Лукашэнку ад імя ўсёй дэлегацыі за цёплы і брацкі прыём.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс