Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліп 2018

Чан Чжэньмін: задача CITIC Group - рэалізаваць на практыцы ўсепагодную дружбу Беларусі і Кітая

Чан Чжэньмін: задача CITIC Group - рэалізаваць на практыцы ўсепагодную дружбу Беларусі і Кітая

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з задач карпарацыі CITIC Group - рэалізаваць на практыцы адносіны ўсепагоднай дружбы паміж Беларуссю і Кітаем. Аб гэтым 28 ліпеня заявіў журналістам старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чан Чжэньмін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж нашымі краінамі склаліся ўсепагодныя партнёрскія адносіны. Задача нашай кампаніі заключаецца ў тым, каб увасобіць у жыццё такое супрацоўніцтва", - сказаў Чан Чжэньмін.

Кітайская кампанія мае намер пашыраць сферы супрацоўніцтва з Беларуссю. Напрыклад, цяпер карпарацыя рыхтуецца да ўдзелу ў тэндары па праекце мадэрнізацыі "Гродна-Азота", ідуць перагаворы па пастаўцы абсталявання для "Славкалія".

На працягу некалькіх дзён прадстаўнікі CITIC Group праводзілі ў Беларусі перагаворы з кіраўнікамі шэрага міністэрстваў і ведамстваў, сваімі бізнес-партнёрамі. І, паводле слоў Чан Чжэньміна, у кампаніі задаволены іх вынікамі. "У Беларусі вельмі спрыяльныя ўмовы работы. Нам было вельмі прыемна працаваць з беларускімі калегамі. Ёсць вялікая ўзаемадапаўняльнасць паміж беларускім рынкам і профілем нашай дзейнасці", - сказаў ён.

Вынікі візіту кітайскай дэлегацыі ў Мінск і дасягнутыя ў час яго дамоўленасці былі абмеркаваны 28 ліпеня на сустрэчы Чан Чжэньміна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў праўленне CITIC Group, што інвестыцыі ў беларускую эканоміку дадуць свае вынікі. "Вы за тое, што прыйшлі ў Беларусь, можаце не хвалявацца. Ваша якасная, адказная работа па дагаворы - гэта поўная гарантыя маёй падтрымкі дзейнасці тут у Беларусі. Вы на гэта заўсёды можаце разлічваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я вам гэта шчыра кажу, і я буду так рабіць. Я вам гарантую поўную бяспеку вашых інвестыцый і дзеянняў у Рэспубліцы Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі